Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Усходні фрот

Усходні фронт Першай сусьветнай вайны — адзін з тэатраў ваенных дзеяньняў Першай сусьветнай вайны, на якім адбываліся баявыя дзеяньні паміж Расеяй (Антанта) і Цэнтральнымі дзяржавамі. На баку Антанты (з 1916 году) выступіла Румынія.

Усходні фронт па сваёй працягласьці нашмат пераўзыходзіў Заходні фронт. З гэтай прычыны вайна на Ўсходнім фронце мела менш пазыцыйны характар у параўнаньні з Заходнім фронтам. Пасьля кастрычніцкага перавароту, калі ў Расеі была ўсталяваная бальшавіцкая ўлада, баявыя дзеяньні на Ўсходнім фронце прыпыніліся. Урад Савецкай Расеі заключыў перамір’е з Цэнтральнымі дзяржавамі і пачаў рыхтавацца да падпісаньня сэпаратнай мірнай дамовы. 8 лютага 1918 году Цэнтральныя дзяржавы падпісалі Берасьцейскую мірную дамову з Украінскай Народнай Рэспублікай, а 3 сакавіка 1918 году — з Савецкай Расеяй. Савецкая Расея пазбаўлялася велізарных тэрыторыяў і павінна была выплачваць рэпарацыі. Румынія, апынуўшыся ў ізаляцыі, таксама была вымушаная 7 траўня 1918 году падпісаць мір зь Нямеччынай і яе саюзьнікамі.
(артыкул цалкам…)

Лявон Вольскі

Беларускія немцы — этнічныя немцы, а таксама грамадзяне нямецкіх дзяржаваў, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі або дзяржаваў-папярэднікаў.

Паводле перапісу 2009 году, у Беларусі пражывае 2474 немцы, што складае 0,03% ад агульнай колькасьці насельніцтва краіны. Гэта трынаццатая па колькасьці нацыянальная меншасьць у краіне. Нямецкая этнічная і культурніцкая прысутнасьць на землях сёньняшняй Беларусі пачала фармавацца яшчэ ў часы Полацкага княства збольшага ў выглядзе працэсаў культурнага ўзаемаабмену, што робіць немцаў адной з самых старажытных меншасьцяў на тэрыторыі Беларусі.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—31 студзеня)

Гэты дзень у гісторыі

Самалёт братоў Райт

23 сакавіка: Сусьветны мэтэаралягічны дзень

  • 1660Трынаццацігадовая вайна: пачалася аблога Ляхавічаў маскоўскімі войскамі
  • 1716 — утварылася Віленская канфэдэрацыя шляхты Вялікага Княства Літоўскага, якая выступіла супраць караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага
  • 1848Вугоршчына абвясьціла незалежнасьць ад Аўстрыі
  • 1903браты Райт атрымалі патэнт на першы самалёт (на выяве)
  • 1919Бэніта Мусаліні заснаваў фашысцкую партыю Італіі
  • 1933Адольф Гітлер атрымаў дыктатарскія паўнамоцтвы ад Райхстагу Нямеччыны
  • 1990 — заснаваны Музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі
  • 1990 — улады СССР увялі ў Вільню танкі
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.